Ogłoszenie

Forum genealogiczne inne niż wszystkie- otwarte na współpracę z każdym.

#1 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

Tekst zamieściła na stronie Radzima.net pani Aga Rajczonak


Успомнім усіх паімённа,
Горам успомнім сваім.
Гэта трэба не мёртвым,
Гэта трэба жывым.
Р. Раждзественскі

Польскі штогоднік "Rocznik Parafii Smkrzyza" за 1991—92 і 1992-93 гады падводзіць вынікі пяцігадовых пошукаў ахвяр Беразвечча (гэтай беларускай Катыні). Паведамляецца, што 13 красавіка 1991 года адбылася ўрачыстая імша ў Беразвеччы па бязвінна закатаваных суайчынніках. А потым такое ж ушанаванне ахвяр НКВД адбылося ў вёсцы Мікалаёва каля Улы (Бешанковіцкі раён). На тэрыторыі Усходніх Крэсаў, аккупаваных СССР , у 1939 годзе было арганізавана каля 200 турмаў, якія сталі месцам дзікіх злачынстваў над людзьмі. Гэтыя факты 50 гадоў пакрываліся ганебным маўчаннем савецкіх улад. І толькі ў нядаўнія гады сталі прызнанымі.

Адным з такіх жудасных месцаў стаў будынак былога кляштара базыльянаў у Беразвеччы. Немагчыма апісаць зверствы функцыянераў НКВД. У людзей, якія цудам ацалелі, адно упамінанне аб Беразвеччы прыводзіць іх у жах. Тут замучаны насмерць каля 1000 чалавек. А з пачаткам нямецка-савецкай вайны пры спешнай эвакуацыі НКВД не паспелі замесці сляды. Тут было знойдзена многа трупаў, павязаных калючым дротам, спешна закапаных на дзядзінцу, або патопленых у кляштарнай студні, частка жыўцом замураваных у камерах. Каго не паспелі забіць, 24 чэрвеня 1941 года спешна пагналі ў бок Віцебска.
Два ці тры дні ішлі без яды і піцця сонечнай спякотай. Ішлі праз Глыбокае, Кавалі, Галубічы, Ушачы, Сарочын, Бальбінава, Капусьціна. Дарога была услана трупамі, тых хто адставаў, таго стралялі або калолі штыкамі. 26 ці 27 чэрвеня ў Таклінове каля Улы на калону наляцелі нямецкія самалёты. Ратуючыся ад абстрэлу, НКВДісты вырашылі расстраляць усіх вязняў. Толькі некалькім чалавекам удалося ўцячы ў лес і ўратавацца.
Некалькі тысяч нашых суайчыннікаў з Шаркаўшчыны, Браслава, Дзісны, Глыбокага і ваколіц загінулі тут. Сярод іх былі настаўнікі, лекары, ксянзы, манахі, афіцэры, музыкі, артысты, інжынеры, сяляне, рабочыя. Калгаснікам загадалі звезці забітых да бліжэйшага лесу, дзе знаходзіліся вялізныя доўгія рвы ад капцоў (буртоў) калгаснай бульбы. Там трупы укладвалі роўна з берагамі і засыпалі зямлёй. Некаторыя з забітых мелі пры сабе медалікі, крыжыкі, фатаграфіі сваіх блізкіх.

50 гадоў сваякі не ведалі месца пахавання сваіх кроўных. І вось настаў час праўды аб трагедыі. Гэтага вымагала польская грамадская думка. Загінуўшыя павінны быць ушанаванымі, акалічнасці іх смерці павінны быць выясненыя. Да шанавання ахвяр Катыні, Асташкава, Старабелыка далучаецца Беразвечча (каля Глыбокага) і Мікалаёва (каля Улы)

Ostatnio edytowany przez jwk45 (5, 1, 2016 )

Offline

 

#2 5, 1, 2016

 jwk45

zaawansowany użytkownik

Skąd: Olsztyn
Zarejestrowany: 29, 11, 2015
Posty: 36
Punktów :   

Re: Likwidacja więzień kresowych` - Droga śmierci - Berezwecz

Далей прыводзяцца прозвішчы больш 250 загінуўшых, якія ўдалося ўстанавіць:
1 Альхімовіч Эдмунд, дырэктар школы з Плісы,
2 Ананіч Адам, загінуў у Беразвеччы.
3 Атрошка Юзаф, служачы з Браслава, загінуў у Беразвеччы.
4 Аукштоль Юзаф, загінуў у Беразвеччы
5    Болда Антоні, сын Войцеха і Кацярыны, 1882 года нараджэння, купец, уласнік гасцініцы ў Браславе, Беразвечча, потым Вілейка?
6    Багданёнак Павел Васільевіч, в. Пялікі, Беразвечча, расстраляны пад Улай.
7    Бант Янкель, крамнік з Браслава, загінуў у Беразвеччы.
8    Барэйка Веслаў, 1913 года нараджэння, селянін з Дзеркаўшчыны
( Глыбоцкі раён), знік бясследна ў Беразвеччы
9    Барэйка Канстанцін, 1911 года нараджэння, селянін з Дзеркаўшчыны, знік бясследна ў Беразвеччы.
10    Бейнаровіч Юзаф, селянін с. Дварэц.
11    Бароўка Аляксандр, матэматык, Паставы.
12    Барткевіч Леанард, сын Пётры, 1918 года нараджэння, фальварак Шэртыя Плісскай гміны, селянін.
13    Барысовіч ці Барысевіч, Чарневічы, гандляр.
14    Беліцкі, уласнік рэстарану, Паставы.
15    Браун Антоні, селянін з Пруднікава ( Плісса)
16    Браун Марцін, 1910 г.н., жанаты, з Пруднікава, селянін.
17    Браун Стэфан, 1915 г.н., сын Яна, жанаты, з Пруднікава.
18    Брынэк Людвіг, сын Вільгельма і Марыі з Васілеўскіх, 1877 г.н., фальварак Любеіс, Сьвянцяны.
19    Буйка—сяржант, Беразвечча.
20    Булка—радавы. Беразвечча.
21    Бурлук Леапольд, сын Андрэя і Зофіі, 1910 г.е., Браслаў, асуджаны ў Беразвеччы на 8 гадоў, загінуў на "Дарозе смерці".
22    Бучынскі Мар’ян, 45 гадоў, лекар з Ліды, арыштаваны з сям’ёй, загінуў на "Дарозе смерці".
23    Бучэль Браніслаў, 1901 г.н., Паставы, рабочы.
24    Вансовіч, інжынер , Паставы.
25    Вішнеўскі, 40 гадоў, дырэктар школы ў Дзісне, Беразвечча.
26    Вайцяхоўскі, уладальнік аўтамабіля, Паставы.
27    Вайткевіч Францішак, загінуў у Беразвеччы.
28    Вольскі Казімір, настаўнік, Браслаў, Беразвечча
29    Гардзеёнак, в. Палялейкі, Беразвечча, уцёк з-пад расстрэлу пад Улай.
30    Весна Антоні, ляснік з Падольшчыны, Германавіцкай гміны.
31    Гаранін Адам, 18 гадоў, фальварак Юзэфова, гміна Тарзянова.
32    Гаранін Францішак, Юзэфова, гміна Парафіянава.
33    Гаранін Юзаф, Юзэфова, гміна Парафіянава.
34    Гаранін Піус, Юзэфова.
35    Глазко Міхал, 21 год, фальварак Латышы, Лужкаўскай гміны., загінуў у Беразвеччы.
36    Гушча, жанчына з маленькай дачкой.
37    Гушча, лекар, вязень Дзісны і Беразвечча. Загінуў на "Дарозе смерці".
38    Габэр Станіслаў, сын Пётры і Анны, 1906 г.н., тэхнік меліярацыі ў Браславе, Беразвечча.
39    Гегель Мікола, з Селязнёва, селянін.
40    Гембіцкі, у Беразвеччы апазнаны сярод трупаў.
41    Глазко Міхал, 21 год, в. Латышы Лужкаўскай гміны, Беразвечча.
42    Гевіс, лекар, Беразвечча.
43    Гоаковіч, начальнік дарожнага адзела, арыштаваны ў 1940 годзе.
44    Грудзінскі Станіслаў, 1898 г.н., сын Людвіга, в. Кавалеўшчына, Глыбоцкай гміны, арыштаваны 1939 г. Беразвечча.
45    Грудзінскі, муж настаўніцы.
46    Грышкевіч Ежы, 1903 г.н., в. Стажына Плісскай гміны, Беразвечча, потым Вілейка.
47    Далецкі Ян, 1908 г.н., настаўнік.
48    Дабачэўская Ганна, дачка палкоўніка, студэнтка, Беразвечча.
49    Даманьская Ірэна, жонка капітана, Беразвечча.
50    Дарашчонак Мікалай Лявонавіч, в. Сасноўцы, Беразвечча "Па дарозе смерці". Ранены кінуты ў траншэю, вылез з яе і ўцёк. Паступіў у паліцыю. Выехаў у ЗША,
51    Дэюрэска, дарожны майстар, загінуў на "Дарозе смерці".
52    Добаш, дырэктар гімназіі ў Браславе.
53    Доўбар ці Доўбэрт Браніслаў, м. Горкі, селянін, Беразвечча.
54    Доўбар або Доўбэрт Адольф, м. Горкі, Беразвечча.
55    Дубашынскі Якаў, в.Гарбуны, вывезены ў 1941 годзе.
56    Дубашынская Клаўдзія, в. Гарбуны, вывезена ў 1941 годзе.
57    Дулінец, афіцэр, загінуў на "Дарозе смерці".
58    Ермаковіч Ян, Беразвечча.
59    Ерафеяў Сямён, купец , Паставы, арыштаваны 22.06.1941г.
60    Ерафеяў Юльян, , купец, Паставы, 22.06. 1941 г.
61    Жантуан Владэк, (ф. Тарзянова), Беразвечча.
62    Жаркевіч Антоні, служачы ў Браславе, загінуў у Беразвеччы. (або Жарневіч).
63    Жаркевіч ( або Жарневіч) Эдвард, студэнт універсітэта ў Вільні, арыштаваны ў Браславе, Беразвечча.
64    Жаль Віцэнты, 1901 г.н., Глыбокае, Беразвечча.
65    Жыліньскі Міхал, паліцыянт з Пастаў, Беразвечча.
66    Завадскі Уладыслаў, загінуў у Беразвеччы.
67    Завадскі Казімір, сын Генрыка, каморнік, Беразвечча.
68    Загурскі, шэраговец, Беразвечча.
69    Здановіч, мернічы, Браслаў, Беразвечча.
70    Звалакоўскі Уладыслаў, інжынер, загінуў у Беразвеччы.
71    ЗЭК.
72    Ігнатовіч Адам, Глыбокае, загінуў у Беразвеччы
73    Ізберскі Альбін, адвакат, Паставы, арыштаваны 22.06.1941 г.
74    Калінскі Ігнацы, 1905 г.н., жанаты, селянін, фальварак Шарстні, Пліскай гміны, арыштаваны ў 1940 г.
75    Карбоўнічак Ян Сцяпанавіч, 1895 г.н., сын Станіслава і Мар’яны, настаўнік, в. Антасіта, з гміны Дрысвяты, Беразвечча.
76    Карчэўскі Ян, 1895 г.н., сын Антона і Вікторыі, жанаты, ф. Жараў Пліскай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
77    Карчэўскі Кароль, 1916 г.н., сын Зігфрыда і Анелі, не жанаты, селянін, ф. Кучыньшчына Пліскай гміны, арыштаваны у 1940 годзе.
78    Карчэўскі Станіслаў, 1900 г.н., сын Юльяна, не жанаты, ф. Жараў, Пліскай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
79    Качан, афіцзр, загінуў на "Дарозе смерці" каля Улы.
80    Катовіч Васіль Лукіч, в. Каўшэлева, капрал, Катынь, уцёк.
81    Каркоцкі Францішак( стары), Беразвечча.
82    Каркоцкі Мечыслаў, селянін в. Купеле, Беразвечча.

83    Каравай Мечыслаў, сын Фелікса і Алаізы з Врублеўскіх, 1889 г.н., в. Масальшчына Браслаўскага павету, масажыст, Беразвечча.
84    Клімовіч Генрык, натарыус, Браслаў, там і забіты.
85    Капцінскі Здзіслаў Кароль, 1903 г.н., сын Францішка і Ганны, дырэктар пачатковай школы ў Глыбокім, загінуў у Беразвеччы.
86    Казлоўскі Юзаф, кадэт, павет Дзісненскі, арыштаваны ў 1939 годзе.
87    Квапінскі Лявон, арыштаваны ў 1939 годзе ў Глыбокім.
88    Крулікоўскі, Глыбокае, загінуў у Беразвеччы
89    Крэміс Павел, солтыс. Замураваны жывым у Беразвеччы.
90    Котліцкі Мечыслаў, асаднік, законьчыў Віленскі універсітэт. Беразвечча
91    Кудзін Мечыслаў, селянін, в.Пашукі. Беразвечча.
92    Кульваноўскі Аляксандр, гаспадар крамы ў Галубічах. Загінуў пад Улай.
93    Кунцэвіч Ігнат Восіпавіч, 1902 г.н., в. Сьнегі, загінуў на "Дарозе сьмерці" пад Улай.
94    Кур’яновіч Ян, 1907 г.н., в. Солонэ, арыштаваны ў 1939 годзе.
95    Кухарскі, бурмістр, Дзісна, Беразвечча.
96    Лапацкі Юзаф, в. Шылкі, Германавіцкай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
97    Ластаўка Ян, в. Шылкі Германавіцкай гміны, арыштаваны ў 1940 годзе.
98    Ласоўскі, сержант(- (Шаркаўшчына?), загінуў пад Улай.
99    Літоўчык Сяргей, электрык, Браслаў, загінуў у Беразвеччы.
100 Ліхаўскі Казімір, сын Богуміла і Марыі, загінуў у Беразвеччы..Кіраўнік пачатковай школы ў Ёдах, потым жыхар в.Мількі, загінуў пад Улай.
101 Люба (яўрэйка)
102 Латышонак Іосіф Лявонавіч, в. Дубавое, 1893 г.н., Беразвечча, загінуў у Мікалаёве каля Улы 26.06.1941 года. ( Латышонак Канстанцін Лявонавіч г.п. Шаркаўшчына (1899—1919) з 1918 года служыў у Чырвонай Арміі, загінуў на Украіне. Латышонак Іван Лявонавіч, Дубавое, 1877 г.н.з 1918 года ў Чырвонай Арміі, расстраляны у 1937 годзе
103 Макавецкая (матка), м. Сьмейна, Беразвечча.
104 Макавецкая Крыстына (дачка), м. Сьмейна, Беразвечча.
105 Малей Ян , Беразвечча.
106 Малей Павел, Беразвечча.
107 Малей Зыгфрыд, перанёс усе пыткі, але невядома, ці застаўся жывы.
108 Марчэўскі, школьны інспектар, Браслаў, Беразвечча.
109 Матошка Міхал, Беразвечча.
110 Мазур Францішак, 1896 г.н., паліцыянт, асаднік, в. Мілашова., Беразвечча.
111 Мілевіч Мікола 1912 г.н., сын Мікадэма і Канстанцыі з Пасюкевічаў, закончыў тэхнічную школу геодэзіі ў Вільні. Памёр у Беразвеччы падчас следства.
112 Меховіч Ян, сын Яна і Анэлі, 1910 г.н., в. Альховікі, павет Дзісненскі, Беразвечча.
113 Міхайлоўскі Уладзімір, вучань гімназіі.
114 Міхайлоўскі Эдмунд, сын Уладзіслава і Марыі з Цыбульскіх, ф. Зацішша каля Глыбокага, 20 год, кавалерыў у Паставах. Беразвечча.
115 Міхайлаў Мікола, савецкі лётчык. Беразвечча.
116 Мільчонак, афіцэр, загінуў на "Дарозе сьмерці".
117 Монтыгерд-Лайба Ежы, сын Яўгенія і Вінцэнты з Дваякоўскіх, 1917 г.н., ст. харунжы, Беразвечча.
118 Мароз, лекар, Паставы, арыштаваны 22.06 1941 г.
119 Мароз Віктар, тэолаг, в. Дэмбоўка, каля Друі, арыштаваны 20, 06 1941
120 Мароз, ле&